Чыжоўка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Плошча вадазбору 85 км². Пачынаецца каля вёскі Лабаны. Упадае ў Дняпро прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Чыжоўка. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае ў верхнім цячэнні і перасякае меліярацыйную сістэму Мардахі. Рака прымае сцёк з ручаёў і каналаў. Сярод прытокаў — рака Чыжоўка-2 (да 2020 - ручай Чыжоўка) (правы)Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . У басейне ракі на яе правым прытоку каля вёскі Чыжоўка сажалка.
Каля ракі вёскі Лапыры, Мардахі, Чыжоўка.
Літаратура — С. 348.
Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Решение Дубровенского районного исполнительного комитета № 152 от 16.03.20 «Об утверждении проектов водоохранных зон и прибрежных полос водных объектов»
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна