Це́плень. Сустракаецца таксама варыянт Це́плень, м. (за Це́пленем). Цяпле́ння, н. (за Цяпле́ннем) (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета. Размешчана за 43 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Узда, за 45 км ад Мінска.
Гісторыя Згадваецца ў 1659 годзе як вёска ў Менскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 1089.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Цепленскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 2003 год — 259 жыхароў у 104 дварах 2009 год — 248 жыхароў
Памятныя і гістарычныя мясціны Помнік землякам, што загінулі ў Другую сусветную вайну. Каля паўночнай ускраіны вёскі знаходзіцца гарадзішча культуры штрыхавой керамікі. Царква Святой Ганны
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзешчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна