Любі́шына. Сустракаецца таксама варыянт Дубо́к, м. (, ) — аграгарадок у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Калодзежскага сельсавета.
Знаходзіцца за 8 км на паўночны ўсход ад Чэрвеня, за 68 км ад Мінска.
Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. уваходзіла ў склад маёнтка Іванаўск, што з’яўляўся ўласнасцю Шэвічаў, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска Юрэвіцкай воласці. У 1917 вёска Хутарской воласці.
3 1 студзеня 1919 года ў БССР. 3 20 жніўня 1924 года вёска ў Калодзезскім (Калодзежскім) сельсавеце Чэрвеньскага раёна, да 26 ліпеня 1930 года ў Мінскай акрузе. 3 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 акупіравана нацыстамі. Са снежня 1990 цэнтр Калодзежскага сельсавета.
Насельніцтва 1897 год — 229 жыхароў, 29 двароў. 1917 год — 204 жыхары, 30 двароў. 1960 год — 205 жыхароў. 1999 год — 435 жыхароў, 162 двароў. 2009 год — 450 жыхароў. 2013 год — 513 жыхароў, 169 гаспадарак.
Інфраструктура У 2013 годзе меліся дзіцячыя яслі-сад, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Калодзежскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна