Ляды́ (, ) — аграгарадок у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 24 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чэрвень, за 86 км ад Мінска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка. У напрамку на ўсход ад аграгарадка знаходзіцца выток ракі Узнічы.

Гісторыя З XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З 1924 года вёска Старыя Ляды — цэнтр сельсавета. У 1966 годзе вёскі Старыя Ляды і Новыя Ляды аб’яднаны ў вёску Ляды.

Насельніцтва 1897 год — 377 жыхароў, 65 двароў. 1999 год — 444 жыхары, 166 двароў.

Памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму.

Літаратура  — С. 420.

Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Лядскі сельсавет (Чэрвеньскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна