Ку́таўшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 30 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 39 жыхароў, 17 гаспадарак (2005).
Гісторыя У 1909 годзе ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі цагляны завод, народнае вучылішча. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 18 двароў, 189 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, каля 50 жыхароў. 1921 — 10 двароў, 51 жыхар. 1959 — 147 жыхароў. 1970 — 86 жыхароў. 1998 — 23 гаспадаркі, 38 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 39 жыхароў, 17 гаспадарак.
Славутасці
Рэшткі сядзібы Верашчакаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна