Катмі́наўцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 129 жыхароў, 52 гаспадаркі (2005).

Назва Ёсць літоўскае прозвішча KantminasLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 914.. Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Kant-minasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 100..

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 жыхароў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 43 двары, 345 жыхароў; XX стагоддзе: 1959 — 309 жыхароў; 1998 — 63 двары, 129 жыхароў; XXI стагоддзе: 2005 — 129 жыхароў, 52 гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна