Кру́глікі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 5 жыхароў, З гаспадаркі (2005).

Гісторыя У 1909 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года да 1939 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў 1 вясковец.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 4 двары, 21 жыхар; 1939 — 70 жыхароў; 1959 — 78 жыхароў; 1998 — 12 двароў, 8 жыхароў; XXI стагоддзе: 2005 — 5 жыхароў, З гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна