Вярхле́ссе (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 76 жыхароў, 37 гаспадарак (2005).

Гісторыя У пачатку XX ст. у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў складзе Навамышскага, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёнаў Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 7 аднавяскоўцаў.

Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Насельніцтва XX стагоддзе: пачатак XX ст. — каля 190 жыхароў. 1921 — 24 дамы, 134 жыхары. 1939 — 353 жыхары. 1959 — 273 жыхары. 1998 — 2 двары, З жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 76 жыхароў, 37 гаспадарак.

Вядомыя асобы Раіса Міхайлаўна Хмарык (нар. 1960) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.

Літаратура Верхалессе.

Спасылкі

Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна