Адміністрацыйны будынак — будынак XIX ст. у Мінску, унесены у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы, пабудаваны ў 1890-я гады на Конскім рынку. Да Лютаўскай рэвалюцыі ў будынку размяшчалася жандарскае ўпраўленне, а з сакавіка 1917 года — 3-я частка народнай міліцыі, пазней школа рабоча-сялянскай міліцыі. Пасля 2-й сусветнай вайны інтэрнат для рабочых і служачых трамвайнага парка. Дом меў адрас вул. Варвашэні, 3. Затым у будынку размяшчалася Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне Мінска.

Станам на 2016 год у будынку знаходзіцца галоўны офіс дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь».

Літаратура

http://pravo.newsby.org/belarus/postanov18/pst544.htm

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1890-я гады Катэгорыя:1890-я ў Мінску Катэгорыя:Праспект Машэрава (Мінск)