Вялі́кія Блізня́ты — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Галубова, у басейне ракі Нешчарда.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, на поўначы 5 м. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Глыбочына.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна