Ляшчы́нава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 22 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Зыкова, за 3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гомель.
Плошча паверхні 0,19 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб'ём вады ў возеры 0,3 млн м³. Плошча вадазбору 0,61 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—8 м. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 80 м. Берагавая лінія ў паўночнай частцы ўтварае 2 залівы і паўвостраў. Берагі нізкія, пясчаныя, на поўначы і паўночным усходзе сплавінныя, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае ўздоўж берагоў. Астатнюю частку дна возера высцілае сапрапель. Зарастае ўмерана. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5 м.
У возера ўпадае адзін ручай і выцякае ручай у возера Саламірскае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области Морфометрические параметры озер Витебской области Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна