Сямён Майсеевіч Ліўшыц (,  — , ) — беларускі вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1934), дацэнт (1935). Адзін з першых арганізатараў рэнтгеналагічнай службы ў Беларусі; арганізаваў і ўзначаліў першую кафедру рэнтгеналогіі.

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Москоўскага ўніверсітэта (1909). Выкладчык курсу рэнтгеналогіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1922—1933). Першы загадчык кафедры рэнтгеналогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1938).

Навуковая і грамадская дзейнасць

Апублікаваў больш за 15 навуковых прац, асобныя — за мяжой.

Унёс значны ўклад у падрыхтоўку рэнтгенолагаў для Беларусі, узначаліў цэнтральны рэнтгенаўскі кабінет пры 1-й савецкай бальніцы, 1928, дзе вялася падрыхтоўка спецыялістаў-рэнтгенолагаў праз інтэрнатуру.

Асобныя працы «Успехи рентгенотерапии», 1925; «Рентгенодиагностика легочного туберкулеза», 1928; «Рэнтгенадыягностыка храшчнага апендыцыта», 1934 «Рентгенодиагностика первичного рака легких», 1936; «Рентгенодиагностика язвы желудка», 1937; «Рентгеноскопия спинального глиоза», 1937 «Рентгенотерапия раков кожи», 1939

Сям’я

Жонка С. Ліўшыца загінула ў гета, а дачка, не падобная на яўрэйку, бегла з гета, была сагнана ў Германію. Пасля вайны скончыла Ленінградскі медінстытут. Ларыса Сямёнаўна працавала выдатным рэнтгенолагам у 3-й бальніцы МінскаСтарая фотография .

Літаратура

Сосина Б. М. Семен Моисеевич Лившиц: [Некролог] //Мед. журн. БССР. — 1938. — Ms 7-8. — С. 127

Спасылкі Лившиц Семен Моисеевич (1885-07.1938)

Катэгорыя:Рэнтгенолагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Рэнтгенолагі СССР