Оўэн (Оўайн) Цюдар (Owen Tudor, першапачаткова Owain ap Meredydd або Owen ap Meredith ap Tewdwr; каля 1400 — ) — валійскі землеўладальнік і салдат, нашчадак валійскага кіраўніка Рыс ап Грыфіда. Лічыцца заснавальнікам дынастыі Цюдараў, паколькі менавіта ён прыняў на англійскі манер прозвішча Цюдар у гонар свайго дзеда Тыдыра ап Гаронві ()Davies, John. A History of Wales, Penguin, 1994, ISBN 0-14-014581-8 (Revised edition 2007, ISBN 0-14-028475-3), table on p.204. Яго ўнук Генрых VII стаў першым каралём Англіі з гэтага роду.
Біяграфія
Оўэн паступіў на службу да Кацярыны Валуа пасля смерці яе мужа Генрыха V у 1422 годзе. Праз некалькі месяцаў яны сталі палюбоўнікамі і, магчыма, тайна абвянчаліся.Howell Thomas Evans. Wales and the wars of the Roses. University press, 1915. p. 67. Розныя крыніцы праведамляюць пра ад чатырох да шасці дзяцей у іх: Тасінда ЦюдарІснуюць варыянты яе імя Ясіна (Jasina), Ясінда (Jasinda), акрамя таго, часам год нараджэння прыводзіцца як 1433. (1425—1469); Оўэн (Томас) Цюдар (6 лістапада 1429—1502), манах Вэстмінстэрскага абацтва; Эдмунд Цюдар, 1-ы граф Рычманд (каля 1430 — 1 лістапада 1456), быў у шлюбе з Маргарытай Бофарт, іх сын стаў каралём Англіі Генрыхам VII; Джаспер Цюдар (1431 — 21/26 снежня 1495), граф Пембрук, герцаг Бедфард; МаргарытаУ некаторых крыніцах лічыцца, што Кацярына і Маргарыта варыянты імя адной дачкі Оўэна. (?), манашка; Кацярына (3 студзеня 1437 — пам. рана). Кацярына сканала 3 студзеня 1437 года пры родах.
У старасці Оўэн прыняў удзел у вайне Пунсовай і Белай ружы. 2 лютага 1461 ён камандаваў войскамі Ланкастэраў у бітве пад Мортымер-Крос супраць прыхільнікаў Ёркаў і будучага караля Эдуарда IV. Пацярпеўшы паражэнне быў узяты ў палон і абезгалоўленыCeltic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 1697.. Да апошняга моманту ён не верыў, што яго пакараюць смерцю; паводле легенды, ён сказаў: «Галаве гэтай належыць быць схіленай перад каралевай». Гэта пакаранне стала часткай помсты Эдуарда Ёркскага за яго бацьку, які загінуў за месяц да Мортымер-Кроса пры Уэйкфілдзе.
Спасылкі Оўэн Цюдар на сайце Peerage.com Біяграфія Оўэна Цюдара на сайце Royal Berkshire History Біяграфія Оўэна Цюдара на сайце Wars of the Roses Гісторыя Оўэна Цюдара і Кацярыны Валуа на сайце Tudor History
Катэгорыя:Цюдары Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Ваенныя Уэльса Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Постаці вайны Пунсовай і Белай ружы