Се́ненка — рака ў Клімавіцкім і Краснапольскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сянна.

Даўжыня ракі 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Плошча вадазбору 26 км². Вусце на тэрыторыі Клімавіцкага раёна, за 1 км у напрамку на паўночны захад ад былой вёскі Канчары. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Прыток злева — Клочаў.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа