І́скраўскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 2 км на паўночны захад горада Віцебск, за 0,2 км на ўсход ад вёскі Пракуды, у басейне ракі Ужніца.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад выганам. На захадзе забалочаная пойма шырынёй 50 м. Упадае ручай з возера Дзяйкоўскае, выцякае ручай у раку Ужніца.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Шэвінкі