thumb|right|Каралеўскі герб Вялікабрытаніі (не выкарыстоўваецца ў Шатландыі) Каралеўскі герб Вялікабрытаніі — гэта афіцыйны герб брытанскага манарха (у цяперашні час — Елізаветы II). Іншыя члены каралеўскай сям'і і ўрад краіны выкарыстоўваюць іншыя гербы. Каралеўскі герб сустракаецца ў двух варыянтах, адзін з якіх выкарыстоўваецца толькі ў Шатландыі.

На звычайным варыянце герба дзевяць львоў: сем на шчыце (з іх шэсць адпавядаюць Англіі, і сёмы — Шатландыі), адзін (у кароне) зверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт справа. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядаюць Англіі, а іншы стаіць на трэцяй кароне. З іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатландыі.

thumb|right|Каралеўскі герб Вялікабрытаніі (шатландскі варыянт) На шатландскім варыянце герба сем львоў: пяць на шчыце (з іх тры адпавядаюць Англіі, і яшчэ два — Шатландыі), адзін (у кароне) зверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт злева. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядаюць Англіі, а іншы стаіць на трэцяй кароне. З іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатландыі. Чацвёртая карона — на галаве аднарога.

Гісторыя

Тры леапарда на чырвоным полі шчыта з'явіліся пры Рычардзе I. Гербавы шчыт з леапардамі доўгі час заставаўся адзіным сімвалам Англіі. У перыяд Стагадовай вайны Эдуард III, у знак сваіх прэтэнзій на французскі трон, падзяліў шчыт і змясціў у двух яго чвэрцях поле з залатымі лілеямі - сімвал Францыі. Якаў I, які кіраваў адначасова Англіяй і Шатландыяй, папаўняе герб эмблемамі Шатландыі - чырвоным львом - і Ірландыі - залатой арфай. Постаці трымальнікаў шчыта на працягу стагоддзяў неаднаразова змяняліся: сокал, лебедзь, белы кабан - нагрудны знак Рычарда III, чырвоны валійскі цмок.http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/2870/ З 1603 года на гэтым месцы зацвердзіліся аднарог і каранаваны брытанскі леў.

Гл. таксама Сцяг Вялікабрытаніі

Спасылкі Royal.gov.uk Number 10 Downing Street Heraldica.org

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Вялікабрытаніі Вялікабрытанія