Зо́сіна — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны ўсход ад горада Паставы, за 2 км на ўсход ад вёскі Сіўцы, у басейне ракі Лучайка.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя, на ўсходзе пад садам. Акружана забалочанай поймай шырынёй 50—100 м. З поўдня ўпадае ручай, на поўначы выцякае ручай у раку Лучайка.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Мядзелкі Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна