Эфемеро́іды — экалагічная група шматгадовых травяністых раслін з вельмі кароткім вегетацыйным перыядам, які прыходзіцца на найбольш спрыяльны час года.

Перыяд вегетацыі эфемероідаў можа прыходзіцца на раннюю вясну (розныя віды родаў , , , , , , і інш.), або на восень ().

Пасля ўтварэння пладоў жыццёвыя працэсы прыпыняюцца, а надземная частка расліны цалкам адмірае. Аднак яна не гіне, паколькі застаюцца падземныя органы (цыбуліны, клубні або карэнішчы) у якіх за перыяд вегетацыі быў назапашаны запас пажыўных рэчываў. У больш спрыяльны для расліны перыяд вегетацыя аднаўляецца.

Не варта блытаць эфемероіды (шматгадовыя расліны) з эфемерамі — раслінамі таксама з вельмі кароткім вегетацыйным перыядам, але аднагадовымі.

Спасылкі Об эфемерах и эфемероидах на сайте «Наши леса» Ключи от лета «Вокруг света» № 4 (2763), апрель 2004

Катэгорыя:Экалогія раслін