Фітапаталогія (фіта — расліна і паталогія) — навука пра хваробы раслін, выкліканых патагеннымі (інфекцыйныя хваробы) і экалагічнымі фактарамі (фізіялагічныя фактары). Уключае распрацоўку сродкаў барацьбы з захворваннямі, прафілактыку паразы раслін.

Раздзелы фітапаталогіі Фітапаталогія заснавана на даных анатоміі і фізіялогіі раслін, мікрабіялогіі, мікалогіі, генетыкі, селекцыі і раслінаводства. На аснове фітапаталагічных даследаванняў у сельскай гаспадарцы будуецца сістэма абароны раслін ад шкоднікаў і хвароб.

Агульная фітапаталогія Аб’ектам агульнай фітапаталогіі з’яўляюцца: Узбуджальнікі хвароб, прычыны і ўмовы іх узнікнення, Заканамернасці развіцця, распаўсюджвання, масавых выбліскаў (эпіфітатый) Агульныя анатама-фізіялагічныя змены ў хворых арганізмах Імунітэт і каранцін раслін Арганізацыя службы абароны раслін ад шкоднікаў і хвароб Падрыхтоўка прагнозаў з’яўлення хвароб Сродкі і метады абароны раслін

Прыватная фітапаталогія Прыватная (спецыяльная) фітапаталогія даследуе хваробы сельскагаспадарчых культур.

Лясная фітапаталогія Навука пра хваробы дрэў і кустоў, аб разбурэннях мёртвай драўніны.

Літаратура Пересыпкин В. Ф. Сельскохозяйственная фитопатология, М., 1974; Журавлев И. И., Соколов Д. В., Лесная фитопатология, М., 1969: Поляков И. М., Химический метод защиты растений от болезней, 2 изд., Л., 1971; Степанов К. М., Чумаков А. Е., Прогноз болезней сельскохозяйственных растений, 2 изд., Л., 1972; Методы фитопатологии, пер. с англ., под ред. М. В. Горленко, М., 1974; Пересыпкин В. Ф., Сельскохозяйственная фитопатология, 2 изд., М., 1974; Тарр С. А., Основы патологии растений, пер. с англ., под ред. М. С. Лунина, М., 1975. Санкина Е. М., Защита растений. Фитопатология. Учебное пособие для самостоятельного изучения дисциплины/НГСХА. Нижний Новгород, 2005 г.

. Виноградные болезни на Дону и о том, как их узнавать, как лечить и предохранять виноградники от заболеваний .

Часопісы Защита растений (з 1956) Микология и фитопатология (з 1967) Доклады Всесоюзной ордена Ленина академии с.-х. наук им. В. И. Ленина (з 1936) Вестник сельскохозяйственной науки (з 1956) Сельскохозяйственная биология (з 1966) Химия в сельском хозяйстве (з 1963)

Катэгорыя:Раздзелы батанікі Катэгорыя:Аграномія Катэгорыя:Ахова раслін