А́льмашТранскрыпцыі яго імя: Almus (у Канстанціна Парфірароднага), Almucs, Almoutz. Відаць, Альмаш Венгерскі быў цёзкай свайго сучасніка Алмуша ібн-Селькейнека, хана волжскіх балгараў. (; каля 820 — каля 895) — паўлегендарны правадыр саюза венгерскіх плямёнаў (надзьфеедэлем) у IX стагоддзі.
Біяграфія Інфармацыя пра Альмаша маецца толькі ў «Gesta Hungarorum» («Дзеянні уграў», «Хроніка Ананіма»), знакамітага летапісу канца XII стагоддзя, у «Chronicon Pictum» XIII стагоддзя і ў некалькіх іншых манускрыптах. Альмаш быў сынам ІдзьекаТранскрыпцыі яго імя: Egyek і Ügek. ці Элада. Паводле легенды, маці Альмаша, Эмешэ (Emese), убачыла ў ва сне міфічную птушку Турул, якая асемяніла Эмешэ і прадказала, што ад яе пойдзе шмат вялікіх каралёў. Легенда, такім чынам, тлумачыць імя Альмаш, якое паходзіць ад венгерскага слова — сон.
Паводле сярэдневяковых хронік, Альмаш быў абвешчаны правадыром сямі венгерскіх плямёнаў, якія жылі ў Прычарнамор’і (Этэлкёз, ці Атэлькуза; Etelköz) пад уладай хазараў. Часам з тэксту «Аповесці мінулых гадоў» («Ішлі ўгры міма Кіева гарою, якая празываецца зараз Угорскай, прыйшлі да Дняпра і сталі вежамі: хадзілі яны гэтак жа, як цяпер полаўцы»«Аповесць мінулых гадоў». Год 898) робіцца выснова пра тое, што Олмаш (гэта значыць Альмаш) узначальваў мадзьярскія плямёны падчас падзей пад Кіевам і нават мог быць заснавальнікам Царквы Святога Мікалая на Аскольдавай магілеБрайчевский М. Ю. Утверждение христианства на Руси. — К., 1989. — С. 100., што малаверагодна як у сілу храналагічных нестасовак, так і ў сілу язычніцкага веравызнання Альмаша і тагачасных венграў.
Аўтар «Gesta Hungarorum» сцвярджае, што пры Альмашы пачаўся рух уграў праз Карпаты, у прыватнасці, быў пераможаны і забіты ўжгарадскі князь Лабарац. У 895 годзе венгры пад кіраўніцтвам Альмаша, уступіўшы ў саюз з візантыйскім імператарам Львом VI Мудрым, уварваліся ў Балгарыю, але былі разбіты ў бітве на Паўднёвым Бугу балгарскім царом Сімяонам I і яго саюзнікамі печанегамі, што вымусіла іх пакінуць Прычарнамор’е і міграваць у раён сучаснай Венгрыі. Гэты паход узначаліў ужо сын Альмаша, Арпад (каля 845 — каля 907), родапачынальнік дынастыі Арпадаў.
Сам Альмаш пасля паражэння ад балгараў і печанегаў быў або забіты або прынесены ў ахвяру — з-за ваенных няўдач або рытуальна, па сканчэнні 40-гадовага тэрміна кіравання. Дакладнае месца яго смерці невядома.
У кіно / Honfoglalás (1996; Венгрыя); рэжысёр Габар Кольтаі, у ролі Альмаша — Імрэ Шынкавіч.
Библиография Kristó, Gyula. «Korai Magyar Történeti Lexikon (9-14. század) (Encyclopedia of the Early Hungarian History — 9-14th centuries)». Budapest: Akadémiai Kiadó, 1994. Dümmerth Dezső: Emese álma — Virrasztó géniusz, összegyűjtött esszék. Ifjúsági Lap- és Könyvkiadó, 1987. Kristó Gyula-Makk Ferenc: Az Árpád-ház uralkodói. I.P.C. könyvek Kft., 1996. Kristó, Gyula (editor): Korai Magyar Történeti Lexikon — 9-14. század (Encyclopedia of the Early Hungarian History — 9-14th centuries); Akadémiai Kiadó, Budapest, 1994. Kristó, Gyula: Magyar honfoglalás — honfoglaló magyarok (The Hungarians' Occupation of their Country — The Hungarians occupying their Country); Kossuth Könyvkiadó, 1996. Demény István Pál (19 септември 2006). «Emese álma». Erdélyi Múzeum (58. kötet, 1996.). История Венгрии. Том 1. Издательство: Наука, 1971 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Венгрыі Катэгорыя:Венгерская міфалогія