Хры́са (, ), часам Хры́сы або Хрысо — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Чорнае (Хрыскае) і ракі Дарагабуж. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета.

Назва У летапісах згадваецца рака Хрыса ў Здзітаўскай пушчы, якая, відаць, дала назву населенаму пункту.

Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Хрыса паходзіць ад імя Хрыстафор, яго варыянтаў або вытворных прозвішчаў С. 395.

Гісторыя

Паселішча ўпершыню згадваецца ў 1559 годзе пад назвай Хрысіца, ва ўладанні Валахоўскай каля Здзітаўскай пушчы, адносілася да маёнтка Здзітаў. У дакументах сустракаліся назвы: Хрысіца, Хрыса, Хрысы (старабеларускай мовай: Хрисица, Хрысица, Хриса, Хрисы) С. 240.. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года ўваходзіла ў Слонімскі павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVIII стагоддзя ў складзе маёнтка Здзітава, дзяржаўная ўласнасць С. 333..

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя дзяржаўная вёска. На карце 1860 года абазначаны фальварак і вёска на 24 двары. Пасля 1861 года ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі царкоўна-прыходская школа граматы, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом.

У Першую сусветную вайну з 1915 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на землі прэтэндавала Украінская Народная Рэспубліка, нямецкія акупацыйныя войскі дазвалялі тут дзейнасць органаў Украінскай дзяржавы С. 18.. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, на кароткі час у другой палове студзеня 1919 года занята Чырвонай Арміяй, пазней пад кантролем войскаў Польшчы. У ліпені 1920 года на кароткі час занята бальшавікамі, уключана ў межы паўторна абвешчанай Беларускай ССР. З жніўня 1920 года пад кантролем Польшчы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя юрыдычна адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Уваходзіла ў склад гміны Пескі Косаўскага павета Палескага ваяводства.

У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР, у складзе Альшэўскага сельсавета. З пачатку ліпеня 1941 года да сярэдзіны ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельсавеце (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым савеце). З 22 студзеня 1963 года ў Здзітаўскім сельсавеце. З 7 кастрычніка 1968 года зноў у складзе Белаазёрскага пасялковага савета. З 15 сакавіка 1971 года да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Насельніцтва 1897 год — 106 двароў, 682 жыхары 1905 год — 736 жыхароў 1924 год — 141 будынак, 788 жыхароў 1940 год — 188 двароў, 1050 жыхароў 1959 год — 141 двор, 717 жыхароў 1970 год — 1354 жыхары 2009 год — 519 жыхароў 2019 год — 354 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна