Падо́ссе (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Да 1843 года вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Сігневічы, які належаў жонцы генерала Блышынскага, з 2 красавіка 1843 года ўласнасць Рамуальда Нейгоф-Лея. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года — вёска ў Равяціцкай воласці. Дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня. Побач з вёскай сядзіба ва ўладанні Маліноўскага і Амельні.

Найноўшы час У 1905 годзе за 3 вярсты ад Падосся знаходзіўся маёнтак. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавецеРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..

У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у саўгасе «Прамень», 450 жыхароў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 104 двары, 533 жыхары, у сядзібе — 2 двары, 10 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 600 жыхароў, у маёнтку — 17 жыхароў. 1939 — 136 двароў, 705 жыхароў. 1959 — 121 гаспадарка, 461 жыхар. 1970 — 450 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 97 двароў, 176 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна