Грыцаві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Грыцэ́вічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 20,5 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 36 двароў, 56 жыхароў (2005).

Гісторыя Узгадваецца ў 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 23 будынкі.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 12 воінаў-землякоў. З 1960 года ў Бярозаўскім раёне.

Планіроўка Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой у цэнтры вёскі прымыкаюць два кароткія завулкі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 52 двары, 282 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 274 жыхары. 1924 — 147 жыхароў. 1970 — 218 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 36 двароў, 56 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна