Еляно́ва. Сустракаецца таксама варыянт Галяно́ва, Галяно́ў, м. (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1886 годзе в. Яленава (Галенава) у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі школа і піцейны дом. Паводле перапісу 1897 года ў в. Яленава (Галенава) працавалі народнае вучылішча і хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе ў Чарнякоўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе в. Хеленова ў Мацвеевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
У 1926 годзе ў Міжлескай гміне, у 1932 годзе ў Сігневіцкай. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Машковіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.
У кастрычніку 1949 годзе арганізаваны калгас «Шлях да камунізму», у лютым 1950 года ён увайшоў у калгас «Чырвоны сцяг» (з цэнтрам у в. Міжлессе), з 16 ліпеня 1954 года — у Міжлескім сельсавеце. У 1970 годзе дзейнічала ферма калгаса «Чырвоны сцяг».
Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой прымыкаюць 3 завулкі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 19 двароў, 250 жыхароў. 1897 — 60 двароў, 284 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 376 жыхароў. 1924 — 58 будынкаў, 310 жыхароў. 1940 — 82 двары, 321 жыхар. 1959 — 36 гаспадарак, 120 жыхароў. 1970 — 309 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 34 двары, 48 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Міжлескі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна