Пе́скі. Сустракаюцца таксама варыянты Пяскі́. Но́выя Пе́скі. (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пескаўскага сельсавета. Размешчаны за 23 км ад Бярозы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара, 5 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Гісторыя Пад уладай Расійскай імперыі Вёска ўзнікла як Нова-Пескі з пашырэннем в. Пескі (пазней Старыя Пескі) у пачатку XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, і з цягам часу стала галоўнай. У 1827 годзе ў ёй была пабудавана драўляная Троіцкая царква.
У 1863 годзе жыхары прымалі ўдзел у паўстанні супраць царызму, 9 мая тут адбыліся сутыкненні паўстанцаў з войскамі.
У 1886 годзе в. Нова-Пескі (Косценева) у Пескаўскай воласці, дзейнічала валасное праўленне. У 1890 годзе вёска, цэнтр Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у воласці 52 паселішчы, 9270 душ, 710 двароў. Паводле перапісу 1897 года в. Нова-Пескі (Косценева), дзейнічалі хлебазапасны магазін, ветраны млын, а таксама в. Нова-Пескі з 2 дварамі, якія межавалі з сядзібай, у якой знаходзілася валасное праўленне, а таксама сядзібай ва ўладанні Шымеля Белавіцкага.
Найноўшы час З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.
25 сакавіка 1933 года ў ёй польскай дэфензівай быў па-зверску забіты член КПЗБ, удзельнік рэвалюцыйна-вызваленчы руху ў Заходняй Беларусі С. М. Лушча.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Пескаўскага с/с. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 3 школы, спіртавы завод, паравы і ветраны млыны, амбулаторыя, хата-чытальня, пошта, бальніца, медпункт, магазін.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У цэнтры вёскі пахаваны 42 воіны і партызаны, у тым ліку партызаны брыгад «Савецкая Беларусь», імя Дзяржынскага і імя Свярдлова, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў каля вёсак Спорава і Новыя Пескі. Акупанты загубілі 8 жыхароў.
У 1945 годзе працавала рыбная гаспадарка «Якубава». У 1949 годзе ворагамі савецкай улады быў забіты адзін з арганізатараў калгаса «Новае жыццё» А. А. Бранчык, на яго магіле пастаўлены абеліск. У 1965 годзе быў створаны саўгас «Пескаўскі» (цэнтр — в. Новыя Пескі).
16 сакавіка 1987 года вёска Старыя Пескі далучана да Новых ПескаўРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва 1886 год — у в. Нова-Пескі (Косценева) — 25 двароў, 298 жыхароў. 1897 год — у в. Нова-Пескі (Косценева) — 65 двароў, 365 жыхароў, у в. Нова-Пескі — 2 двары, 10 жыхароў, у сядзібе — 1 двор, 7 жыхароў. 1905 год — 403 жыхары. 1924 год — 86 будынкаў, 433 жыхары. 1940 год — 122 двары, 649 жыхароў. 1959 год — 122 гаспадаркі, 462 жыхары. 1970 год — 616 жыхароў. 1999 год — 2233 чалавекі. 2005 год — 816 двароў, 2266 жыхароў. 2010 год — 1946 чалавек.
Культура Захоўваецца рэгіянальная традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове.
Інфраструктура У сучаснай вёсцы дзейнічаюць сярэдняя і базавая школы, Дом культуры, амбулаторыя, магазіны.
Славутасці Фрагменты былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх (другая палова XVIII — першая палова ХІХ стагоддзя) — Троіцкая царква (1827) — Мемарыяльная дошка (1967) на будынку сярэдняй школы на ўшанаванне памяці земляка С. М. Лушча, член КПЗБ, удзельнік рэвалюцыйна-вызваленчы руху ў Заходняй Беларусі, які быў па-зверску забіты польскай дэфензівай. Абеліск у гонар земляка генерала-лейтэнанта С. І. Любарскага каля будынка сельсавета.
Вядомыя асобы Сцяпан Іванавіч Любарскі (1896—1945) — генерал-лейтэнант, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў Адам Пуслоўскі (1803—1854) — беларускі шляхціч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў на Беларускім Палессі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна