Асе́ка (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 8 двароў, 20 жыхароў (2005).

Назва На польскай карце 1933 г. - Асекі (Osieki).

У канцы 18 ст. фіксавалася прозвішча Осек (Граўжышкі), было старое заходнелітоўскае Асекевіч (Osiekiewicz)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-P9ST-3?i=28&cat=2325442https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/268100120.

Гісторыя У 1864 годзе вядома пад назвай Асіўкі ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Жыхары ўваходзілі ў Зубачаўскае сельскае таварыства, якое разам з жыхарамі в. Зубач налічвала 74 душы сялян-уладальнікаў, 78 працаўнікоў, выкарыстоўвалася 208 дзес. зручнай і 5 дзес. нязручнай зямлі.

У канцы XIX ст. ў Сялецкай воласці У 1890 годзе Зубацкаму (Зубачаўскаму) сельскаму таварыству належалі 82 дзес. сялянскай зямлі. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам, які належаў В. К. Курыевічу (1 двор, 7 жыхароў), яго ж маёнткам (1 двор, 11 жыхароў) і маёнткам Ф. Ф. Стацкага (1 двор, 5 жыхароў) пад той жа назвай.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 17 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. У 1940 годзе вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 6 воінаўземлякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 годзе ў калгасе «Усход».

Планіроўка Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з поўначы на поўдзень.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 104 жыхары, у маёнтку — 7 жыхароў, у другім маёнтку — 5 жыхароў. 1924 — 78 жыхароў. 1940 — 19 двароў, 110 жыхароў. 1959 — 26 двароў, 93 жыхары. 1970 — 219 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 8 двароў, 20 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна