Акця́бр. Сустракаюцца таксама варыянты Хата́вічы, мн., Хата́евічы, мн., Акця́бар, м. (, , да 1939 года — Хата́евічы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Акцябрскага сельсавета. Насельніцтва 575 чал. (2010). Размешчаны за 36 км ад Лагойска.

Гісторыя У пачатку XVI ст. Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцы знаходзіліся ў валоданні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540). У 1558 годзе паселішча згадваецца пры падзеле маёнткаў паміж яго ўдавой і дзецьмі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

Пад 1567 Хатаевічы значацца як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1681 тут заснавалі кляштар дамініканцаў. Каля 1752 збудавалі касцёл Прасвятой Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1803 у мястэчку збудавалі новы касцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладанне дамініканскага кляштара) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку меліся карчма, бровар, хлебазапасны магазін. Станам на 1812 у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазней у ліку іншых каталіцкіх уладанняў мястэчка канфіскавалі расійскія ўлады. На 1861 — 19 двароў, касцёл. У 1870 расійскія ўлады збудавалі царкву Св. Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічала царкоўнапрыходская школа. На 1886 — 9 двароў, царква, касцёл, капліца, сінагога, пры ёй яўрэйская малітоўная школа, шэраг крамаў, карчма. У 1893 у мястэчку заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 працавалі 6 работнікаў, мелася паравая машына).

Станам на 1908 у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходскія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).

У 1919 Хатаевічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета Плешчаніцкага раёна (з 25 снежня 1962 у Лагойскім раёне). Станам на 1926 існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. На 1941 — 127 двароў, на 1969 — 142, на 1990 — 204, на 1 студзеня 2003 — 230.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1811 — 118 муж.; 1886 — 84 чал. XX стагоддзе: 1908 — 466 чал.; 1909 — 322 чал. у мястэчку Хатаевічы і 18 чал. у маёнтку Хатаевічы; 1926 — 198 чал. у мястэчку Хатаевічы, 172 чал. у вёсцы Хатаевічы, 12 чал. на хутары Хатаевічы; 1941 — 463 чал., 1969 — 489 чал.; 1990 — 569 чал.М. М. Казлоўская, В. Л. Насевіч. Акцябр // С. 92.; 1999 — 679 чал. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 — 651 чал.; 2010 — 575 чал.

Інфраструктура У Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Капліца Святога Дамініка Драўляная царква

Страчаная спадчына Касцёл Святога Дамініка (1907) Капліца Святога Дамініка (XVIII ст.) Царква Святога Мікалая (1870)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Лагойскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі