Мі́нская вае́нная акру́га — ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная 19 ліпеня 1914 года з пачаткам Першай сусветнай вайны на аснове Упраўлення скасаванай тады ж Варшаўскай ваеннай акругі. У яе ўваходзілі часткі губерняў, якія ўваходзілі раней у склад Варшаўскай і Віленскай ваенных акругаў: Келецкую, Мінскую, Магілёўскую, Радамскую, Пётракаўскую і Холмскую губерні, часткі Валынскай, Сядлецкай і Смаленскай губерняў.
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя акругі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1914 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе