Сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых — комплекс будынкаў у Хойніках, які знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку па адрасе вул. Карла Маркса, 19.

Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Гісторыя

Сядзібны комплекс пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў абшарнікам Андрэем Абрагамавым (Абрамавым).

У комплексе змяшчаўся дзіцячы домХойники, усадьба Авраамовых//Статья А. Т. Федорука в книге «Садово-парковое искусство Белоруссии» 1989 г. . З 5 верасня 2010 года будынак сядзібнага дома перададзены гарадскому краязнаўчаму музею.

Архітэктура

Галоўным будынкам з’яўляецца двухпавярховы прамавугольны ў плане сядзібны дом, пабудаваны ў эклектычным стылі ў 1912 годзе. Ён асіметрычнай формы, доўгі, мураваны, з двухпавярховым правым аб’ёмамХойніцкі раён//Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гомельская вобласць. с. 348. Галоўны ўваход вырашаны тамбурам і тэрасай. На фасадзе вылучаюцца дэталі архітэктурнага дэкору (ліштвы, карнізы, руст і іншыя). У пластыцы фасадаў выкарыстаны утрыраваныя формы класіцызму (франтоны, калонкі, сухарыкі), рэнесансу (арачныя нішы з ракавінамі), матывы сярэдневяковай замкавай архітэктуры (зубчастыя парапеты, байніцы). Планіроўка калідорная з вылучэннем параднай групы памяшканняў. Міжпаверхавая лесвіца знаходзіцца ў цэнтральным квадратным у плане вестыбюлі.

Сярод іншых будынкаў сядзібы можна згадаць мельніцу, спіртзавод, пякарню (цяпер тэрыторыя цэха гідрапрывада).

Таксама захавалася парадная чатырохпілонная брама.

Парк

Рэгулярны парк з элементамі пейзажнага стылю вакол сядзібнага дома закладзены ў 1910—1915 гадах на роўнай плоскай тэрыторыі. У плане разам з садам мае форму прамавугольніка плошчай прыкладна 10 га. У аснову кампазіцыі закладзены прынцып невялікіх квадратаў, якія пераважна маюць плошчу 0,1 га і ўтвораны сеткай алей, што перасякаюцца адна з адной. Алеі ўтвораны відамі і гібрыдамі таполі (адзіны выпадак у Беларусі).

На газоне змяшчаўся вялікі фантан дыяметрам 8 метраў.

Побач з сядзібным домам у парку ўсталяваны помнік раману «Людзі на балоце» Івана Мележа.

Флора

Сярод відаў, якія сустракаюцца ў парку, можна згадаць , , , , , , і , , елкі, дубы, клёны, конскі каштан, бэз і іншыя.

Музей

Музей быў адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі.

У сядзібным доме музей размясціўся пасля правядзення рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Хойнікаў Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Хойніцкага раёна