Кораб () — прыватнаўласніцкі герб, вядомы ў Польшчы з сярэдзіны XIII ст. Гербам карысталіся каля 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Ажэшкі, Дамброўскія, Дзяконскія, Ласкія, Русоцкія, Эйсманты.

Апісанне У чырвоным полі залаты карабель з ільвінымі галовамі спераду і ззаду і мураванай вежай з зубцамі; клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж карабель з вежай. Спачатку меў выяву карабля з мачтай і ветразем.

Спасылкі

Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта