Дарагаста́йскія, таксама Монвіды-Дарагастайскія — шляхецкі род герба «Ляліва».

Галіна Аляхновічаў, аднаго паходжання з Забярэзінскімі, Кухмістровічамі і Іжыкавічамі. Прозвішча ад маёнтка Дарагастаі (Дарагастай) у Луцкім павеце. Вызнавалі кальвінізм. Карысталіся прыдомкам Монвід ад імя сваяка Манівіда, які жыў у XIV—XV стст.

Вядомыя асобы Мікалай (Аляхновіч; каля 1530—1597), сын Мікалая Пятровіча Аляхновіча (Кухмістровіча). Каралеўскі дваранін, стольнік вялікі літоўскі ў 1566—1576, ваявода полацкі з 1567; цівун гандынскі з 1566, дзяржаўца вяленскі, шарашэўскі з 1574, бейсаголаўскі, староста ваўкавыскі з 1576, лепельскі. Пётр (?—1611), сын Мікалая. Кашталян менскі ў 1597—1600, ваявода мсціслаўскі ў 1600—1605 і смаленскі з 1605. Крыштоф Мікалай (1562—1615), доктар медыцыны. Стольнік літоўскі (1588—1590), крайчы літоўскі (1590—1592), падчашы літоўскі (1592—1596), надворны (1596—1597) і вялікі маршалак літоўскі (1597—1615). Уладзіслаў (1611 — май 1638), сын Крыштофа Мікалая. Староста жыжморскі, пасол на сойм 1634, маршалак трыбунальскі 1636, чашнік вялікі літоўскі з 1636. (1879—1938), зоагеограф, даследчык Байкала.

Літаратура

Спасылкі