Рака́йль (ад , літар. драблёны камень, ракавіны) — матыў арнаменту — стылізаваная ракавіна, С- і S-падобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш. Кампазіцыйныя вырашэнні ракайля разнастайныя: хвалісты веер, гірлянда, мудрагеліста выгнуты картуш, раслінныя матывы. Яго элементы звычайна не паўтараюцца, вылучаюцца экспрэсіяй. Пашырэнню ракайля ў еўрапейскім мастацтве садзейнічала кніга французскага мастака Я. Мандона «Першая кніга арнаментальных форм ракайляў і картушаў» (Парыж, 1736).
Матыў ракайля шырока выкарыстоўваўся ў беларускай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы.
Тэрмін ракайль часам ужываюць для абазначэння стылю ракако.
Літаратура Ракайль.
Спасылкі
Катэгорыя:Ракако