Ко́пцкае пісьмо́ — літарнае пісьмо, створанае ў 2 ст. егіпцянамі—перакладчыкамі Бібліі на егіпецкую мову для прапаганды хрысціянства сярод егіпецкага насельніцтва.

Складанае і спецыфічнае егіпецкае пісьмо, якім да таго часу карысталіся егіпцяне, было непрыдатным для перакладу іншамоўнага тэксту.

У аснову копцкага пісьма быў пакладзены грэчаскі алфавіт: 24 крыху відазмененыя грэчаскія літары і дадатковыя 8 знакаў дэматычнага пісьма (спрошчанага егіпецкага), што перадавалі гукі, для пазначэння якіх не было грэчаскіх літар.

З выцясненнем копцкай мовы копцкае пісьмо выйшла з ужытку і захавалася толькі ў рэлігійных тэкстах коптаў.

Літаратура

Еланская А. И. Коптское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990.

Спасылкі

Катэгорыя:Копты Катэгорыя:Старажытныя пісьменнасці Блізкага Усходу і Міжземнамор’я Катэгорыя:Егіпецкае пісьмо