Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя Пабудавана ў 1799 г. з дрэва, рэканструявана ў 1864 г.НГАб у г. Гродна, ф. 849, воп. 1, спр. 6.
Архітэктура
Царква вырашана працяглым прамавугольным зрубам, які пераходзіць у вышэйшую трохгранную апсіду. Двухсхільны гонтавы дах над апсідай пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы, пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Над галоўным фасадам у 1868 г. у дах урэзаны чацвярык званіцы, верхні васьмерыковы ярус якой накрыты шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход аформлены двухсхільнай навіссю.
Інтэр'ер
Унутры ў малітоўную залу, перакрытую плоскай бэлечнай столлю, выступаюць хоры на 2 слупах; апсіда вылучана нізкім драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Маці Божая Замілаванне».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Хутар Вяжное Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1799 год у Беларусі