Вялі́кія Сяхно́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Сіхно́вічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўлянскага сельсавета.

Гісторыя У 1903—1920-я гады ў Сяхновічах дзейнічаў крухмальны завод — С. 364.. У 1940—1954 гадах цэнтр Сяхновіцкага сельсавета. З 16 ліпеня 1954 года па 13 кастрычніка 1961 года ў складзе Мацеевіцкага сельсавета, з 1961 года ў складзе Крыўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак крухмальнага заводаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171)..

Славутасці Свята-Мікалаеўская царква (1727 г., драўляная) — . Рэшткі сядзібна-паркавага комплекса Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Руіны Сяхновіцкага крухмальнага завода.

Вядомыя ўраджэнцы Якаў Лявонцьевіч Жалязоўскі (1802—1872) — беларускі ўніяцкі і праваслаўны дзеяч, епіскап Брэсцкі (1848—1870).

Спасылкі

Катэгорыя:Крыўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна