Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (, в. Будслаў — , Бары, Канада) — грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.

Біяграфія

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. У 1926 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверэсітэта.

У 1927—1939 гг. беларускую мову і гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі; беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці.

У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генерала У. Андэрса. Служыў у Іраку, Палестыне, Егіпце, Італіі. Удзельнічаў у знакамітай бітве пад Монтэ Касіна. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі.

Пасля вайны эміграваў у Англію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ўзначальваў у 1947—1948 гадахВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік БХАА «Жыццё».

У студзені 1950 года выехаў у Канаду, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Лірыка Янкі Купалы». У 1954 годзе — адзін з заснавальнікаў Радыё «Вызваленьне», першы кіраўнік беларускай рэдакцыі у 1954—1956 гадах.

Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч пасяліўся ў Бары (Антарыа). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1970—1982 гадах — старшыня Рады БНР.

Быў старшынёй Рады БНР (1971—1982). thumb|злева|Магіла Вінцэнта Жук-Грышкевіча і яго жонкі

Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (ЗША).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна Катэгорыя:Імігравалі ў Канаду з Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе