Яшчар ( — літар. , сапраўднае імя — доктар Кёрціс «Курт» Ко́нарс, ) — выдуманы суперзлыдзень у сусвеце Marvel Comics, адзін з ворагаў Чалавека-павука. У 2009 годзе персанаж заняў 62-е месца ў спісе найвялікшых коміксных ліхадзеяў усіх часоў па версіі IGN.

Паводле сюжэту коміксаў, доктар Курт Конарс быў генетычным біёлагам, які даследаваў здольнасці некаторых рэптылій адрошчваць канечнасці, часткова з мэтай знайсці спосаб рэгенеравіць сваю правую руку. Пасля выпрабаванняў на сабе ён ператвараецца на жорсткага монстра–яшчара. Нягледзячы на магчымасць вяртацца да сваёй чалавечай формы, ён пакутуе, калі яго альтэр-эга вырываецца.

У фільмах «Чалавек-павук 2» (2004) і «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні» (2007) ролю Курта Конарса граў Дылан Бэйкер. Рыс Іванс выканаў ролю Конарса і яго альтэр-эга Яшчара ў якасці галоўнага антаганіста ў фільме 2012 года «Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне».

Катэгорыя:Суперліхадзеі Marvel Comics Катэгорыя:Персанажы коміксаў пра Чалавека-павука Катэгорыя:Выдуманыя біёлагі Катэгорыя:Кіналіхадзеі Катэгорыя:Выдуманыя мутанты