Першы вальны сойм беларускіх суполак — сход прадстаўнікоў беларускіх моладзевых «нефармальных» арганізацый, які адбыўся 26—27 снежня 1987 года ў аздараўленчым лагеры «Палачанка» паблізу Ракава ініцыятывай мінскіх клубаў «Талака», «Тутэйшыя», «Світанак». Праходзіў пры падтрымцы ЦК ЛКСМБ.
Прысутнічала больш за 560 чалавек. Дэлегаты прадстаўлялі 30 суполак з Беларусі і замежжа. Удзельнічалі таксама прадстаўнікі Акадэміі навук Беларускай ССР, Беларускага фонду культуры, Міністэрства культуры БССР і іншых. Сход засведчыў існаванне ў Беларусі шырокага моладзевага руху і вызначыў яго мэты, сфармуляваў галоўныя сацыяльныя праблемы беларускага грамадства ў ходзе перабудовы, прапанаваў магчымыя спосабы іх вырашэння. На сойме працавалі дыскусійныя секцыі «Мова і школа», «Фальклор і літаратура», «Ахова помнікаў», «Праблемы экалогіі», «Гісторыя», «Дэмакратызацыя».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Савецкія дысідэнты Катэгорыя:Кастрычнік 1987 года Катэгорыя:Падзеі 26 кастрычніка Катэгорыя:Падзеі 27 кастрычніка Катэгорыя:1987 год у Беларусі