Эвенкі́йская мова (саманазва: Эведы̄ турэ̄нBoldyrev, B. V. (1994), Русско-эвенкийский словарь: около 20 000 слов, Novosibirsk: Institute of Philology, Russian Academic of Sciences, ISBN 5-02-029805-0, ᠧᠠᠩᠬᠢ) — мова тунгуса-маньчжурскай моўнай сям’і, на якой гавораць эвенкі; з’яўляецца найбуйнейшай па колькасці носьбітаў мовай сярод паўночнае групы тунгуса-маньчжурскіх моў. Носьбіты мовы распаўсюджаныя найперш у Расіі, Кітаі і Манголіі.
У некаторых рэгіёнах на эвенкійскую мову значна паўплывалі якуцкая і бурацкая мовы, але найбольшы ўплыў аказвае руская: паводле звестак на 2002 год, рускую мову ведала 92,7 % эвенкаў Расіі.
Эвенкійская мова мае вельмі акрэслены дыялектны падзел, які выражаецца ў існаванні трох дыялектных груп, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на меншыя дыялекты.
Пісьмовая мова была створана ў СССР у 1931 годзе і першапачаткова запісвалася лацінскім алфавітам, які ў 1937 быў заменены на кірылічныAtknine, Victor (1997), «The Evenki Language from the Yenesei to Sakhalin», in Shōji, Hiroshi; Janhunen, Juha, Northern Minority Languages: Problems of Survival, Senri Ethnological Studies, pp. 109—121, OCLC 37261684; у Кітаі мова запісваецца эксперыментальным пісьмом, заснаваным на старамангольскай пісьменнасціKara, György (2006), «Solon Ewenki in Mongolian Script», in Pozzi, Alessandra, Tumen jalafun jecen akū: Manchu studies in honour of Giovanni Stary, Otto Harrassowitz Verlag, pp. 133—148, ISBN 978-3-447-05378-5.
У цяперашні час мова звычайна адносіцца да катэгорыі моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікненняGrenoble; Janhunen.
Класіфікацыя Эвенкійская мова ўваходзіць у склад тунгуса-маньчжурскай моўнай сям’і. Яе падабенства з маньчжурскай, найбольш задакументаванай мовай гэтае сям’і, было ўстаноўлена яшчэ некалькі стагоддзяў назад: спачатку рускім і нямецкім даследчыкам Петэрам Сімонам Паласам (канец XVIII ст.), пазней, у больш строгіх лінгвістычных даследаваннях — фінскім філолагам Маціясам Аляксандрам Кастрэнам (сярэдзіна ХІХ ст.), які лічыцца адным з піянераў у сферы тунгусалогіі.
Дакладная ўнутраная структура тунгуса-маньчжурскае сям’і моў дагэтуль з’яўляецца прадмэтам вызначаных спрэчак. Некаторыя навукоўцы прапаноўваюць два падсямействы ў яе складзе, падзяляючы тунгуса-маньчжурскія мовы на падсямейства для маньчжурскай мовы і падсямейства для астатніх, у тым ліку і для эвенкійскайWhaley, Lindsay J.; Grenoble, Lenore A.; Li, Fengxiang (June 1999), «Revisiting Tungusic Classification from the Bottom up: A Comparison of Evenki and Oroqen», Language 75 (2): 286—321, doi:10.2307/417262, JSTOR 417262. Парталы SIL International і Ethnologue падаюць класіфікацыю, згодна з якой тунгуса-маньчжурскія мовы падзяляюцца на два падсямействы, паўночнае ды паўднёвае, месца эвенкійскай мовы пры гэтым варыянце вызначаецца ў складзе паўночнайLewis 2009. Іншыя меркаванні прапаноўваюць тры ці нават больш падсямействаў, або прынамсі кантынуум, часткамі якога з’яўляюцца эвенкійская і маньчжурская.
Дыялекты У эвенкійскай мове налічваюць тры групы дыялектаў: паўночную, паўднёвую ды ўсходнюю, якія адрозніваюцца між сабою ў асноўным па фанетычных прыкметах: адпаведнасць гукаў с // һ.
Паўднёвая (сібілянтная): характэрны зычны с у пачатку і ў інтэрвакальнай пазіцыі — сулаки (), аси (); Паўночная (спірантная): характэрны зычны һ у тых жа пазіцыях — һулаки (), аһи (); Усходняя: у пачатковай пазіцыі сустракаецца і с, і һ, у інтэрвакальнай — толькі һ (сулаки, һулаки; але аһи).
У асобных гаворках сустракаецца адпаведнасць гука ш гуку с: шулаки, аши.
Да паўднёвых дыялектаў адносяцца дзве падгрупы дыялектаў: з вымаўленнем гука ш (верхаленская, ангарская, паўночнабайкальская, верхнеангарская гаворкі) і с (ванаварская, куюмбінская, палігусаўская, байкіцкая, сурындзійская, баўнтаўская, талоцкая, тунгукачонская, нерчынская гаворкі).
У склад паўночнай групы дыялектаў уваходзяць ілімпійская, агата-большапарожская, тутачанская, хантайская, ербагачонская, наканнаўская гаворкі.
У склад усходняй — баргузінская, каларская, алёкмінская, тунгірская, токкінская, амгінская, джэлтулацкая, цімптанская, тамоцкая, хінганская, чульманская, учурская, зейская, селемджынская, бураінская, урмійская, аянская, аімская, майская, нельканская, тоццінская, чуміканская, тугурская, сахалінская.
Сярод эвенкаў Кітая распаўсюджаны ўласныя мясцовыя дыялекты — хіхуэ, хайлаэр, аалугуя, чэнбаэрху і марыгеле, іх нормай лічыцца дыялект хіхуэ. Дыялекты эвенкаў Кітая значна адрозніваюцца ад дыялектаў эвенкійскай мовы ў РасііПаводле Ethnologue..
Асноўная характарыстыка
Фанетыка
Склад у эвенкійскай мове звычайна будуецца па схеме «зычны + галосны», але магчымыя і іншыя варыянтыNedjalkov, Igor (1997), Evenki, London: Routledge, ISBN 0-415-02640-7.
Галосныя
Паводле некаторых звестак, у эвенкійскай мове налічваецца адзінаццаць галосных гукаў, з якіх пяць з’яўляюцца звычайнымі, таксама існуе адрозненне галосных па даўжыні (кароткія і доўгія, акрамя ) і кароткім і доўгім варыянтамі гука Bulatova, Nadezhda; Grenoble, Lenore (1999), Evenki, Munich: Lincom Europa, ISBN 3-89586-222-3, у той час як у некаторых іншых даследаваннях сцвярджаецца пра існаванне трынаццаці галосных гукаў.
У табліцы ніжэй прыведзены гукі, якія сустракаюцца ў эвенкійскіх гаворках Расіі, у тым ліку і тыя, якія прыводзяцца толькі ў некаторых даследаваннях (указаныя курсівам):
+ Пярэднягарада Заднягарада агубленыя неагубленыя агубленыя Верхнягапад’ёму, , , , Сярэднягапад’ёму, , , , Ніжнягапад’ёму,
Варта адзначыць, што сістэма галосных гукаў у дыялектах Кітая выразна адрозніваецца ад дыялектаў РасііDular, O. Chaoke (2009), 《鄂温克语参考语法》, 北京: 中国社会科学出版社, ISBN 978-7-5004-8143-0:
+ Пярэднягарада Сярэднягарада Заднягарада неагубленыя агубленыя неагубленыя агубленыя Верхнягапад’ёму, , , Сярэднягапад’ёму, , , , Ніжнягапад’ёму,
Як і ў большасці тунгуса-маньчжурскіх моў, у эвенкійскай выконваецца правіла гармоніі галосных — галосныя суфіксаў узгадняюцца з галоснымі каранёў. Між тым, некаторыя суфіксы і галосныя /i/, /iː/, /u/, /uː/ не прытрымліваюцца гэтага правіла.
Зычныя
У эвенкійскай мове налічваецца 18 зычных гукаў (іншыя даследаванні даюць лічбу ў 21 гук), пры гэтым у фанетыцы мовы даволі мала паўзычных гукаў. У табліцы ніжэй прадстаўлены зычныя гукі ў эвенкійскай (у тым ліку і з тымі, якія ўваходзяць у пашыраныя спісы некаторых даследаванняў, яны пазначаны курсівам)Campbell, George L. (2000), «Evenki», Compendium of the World’s Languages: Abaza to Kurdish 1 (2, revised ed.), Taylor & Francis, ISBN 0-415-20298-1.
+ Губныя Зубныя Палатальныя Альвеалярныя ЗаднеязычныяНасавыя Выбухныяглухія звонкія , Фрыкатыўныяглухія звонкія, Апраксіманты Дрыжачыя
Гук мае свой алафон у канцы слова, , а таксама інтэрвакальны варыянт — .
Зычныя ў эвенкійскіх гаворках Расіі і Кітая ў асноўным аднолькавыя, аднак у кітайскіх існуюць некаторыя адрозненні: гук замест , рэдкае з’яўленне , або , некаторыя даследчыкі адзначаюць прысутнасць на месцы Kesingge et al. 1983, p. 6.
Словаўтварэнне накладвае пэўныя абмежаванні на пачатак і канец слова. Так, у пачатку слоў, апрача запазычанняў, не могуць стаяць гукі р і ф, гукі в, п могуць сустракацца толькі рэдка. У канцавой пазіцыі не могуць існаваць гукі б, д, д''', ч, х. Словы ў эвенкійскай мове часцей за ўсё заканчваюцца на галосны гук або н.
Структура складоў
Склад можа будавацца паводле схем «галосны», «галосны + зычны», «галосны + зычны + зычны», «зычны + галосны», «зычны + галосны + зычны», «зычны + галосны + зычны + зычны», пры гэтым у кітайскіх дыялектах склад не можа пачынацца з гукаў /k/, /ŋ/, /r/.
Марфалогія Эвенкійская мова з’яўляецца мовай аглюцінатыўнага тыпу, кожная марфема можа несці толькі адно значэнне. Эвенкійскія займеннікі адрозніваюцца ў адзіночным і множным ліках. Эвенкійская мова мае багатую склонавую сістэму (13 склонаў), аднак у дыялектах існуюць некаторыя адрозненні ў гэтай сістэме, у мове адрозніваецца адчужальная і неадчужальная ўласнасці.
Множны лік указваецца канчаткамі -il-, -l-, -r-, якія ў слове стаяць перад склонавымі паказчыкамі (напрыклад, tyge-l-ve — «кубкаў», Ivul-ngi oro-r-in — «алені з Івула»).
Сінтаксіс Сказ у эвенкійскай мове будуецца па схеме SOV (дзейнік-дапаўненне-выказнік).
Пісьменнасць
Расія
У эвенкійскай мове ў Расіі выкарыстоўваецца алфавіт на кірылічнай аснове. Гэты алфавіт адрозніваецца ад рускага наяўнасцю літары ӈ, якой пазначаецца гук /ŋ/, аднак з-за тыпаграфскіх абмежаванняў гэтая літара ўжываецца непаслядоўнаGrenoble, Lenore A.; Whaley, Lindsay J. (2003), «Evaluating the impact of literacy: the case of Evenki», in Joseph, Brian D., When languages collide: perspectives on language conflict, language competition, and language coexistence, Ohio State University Press, pp. 109—121, ISBN 978-0-8142-0913-4. Іншыя гукі, напрыклад /dʒ/, не маюць сваіх асобных літар, у выніку чаго гэта прывяло да некаторай блытаніны і калькавання рускае фанетыкі ў маўленні маладых носьбітаў мовы. Падоўжанасць галоснага гука ўказваецца дыякрытычным знакам макрон (рыса над літарай).
Выгляд кірылічнага эвенкійскага алфавіта:
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з И и Й і К к Л л М м Н н Ӈ ӈ О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я
Кітай
У пісьменнасці эвенкійскай мовы Кітая выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, а на эксперыментальнай аснове — старамангольская пісьменнасць. У 1980-х гг. эвенкійскімі навукоўцамі ставіліся спробы распрацаваць стандартызаваную пісьменнасць, у якой ужываліся б адначасова лацініца на базе піньіня і сімвалы старамангольскай пісьменнасці. Імі быў апублікаваны эвенкійска-мангольска-кітайскі слоўнік, пісьменнасць якога засноўвалася на IPA, піньіні і старамангольскай пісьменнасці. Старамангольскай пісьменнасцю і IPA быў апублікаваны зборнік народных песень (запісаны ў кітайскім нотным запісе).
Арфаграфічная сістэма, распрацаваная эвенкійскімі даследчыкамі Кітая, адлюстроўвае адрозненні паміж эвенкійскай і мангольскай фанетыкамі. У ёй ужываюцца сімвалы ды (у мангольскай раманізацыі звычайна пазначаюцца як «q» і «ɣ») для гука /g/. Гэтая сістэма карыстаецца двайнымі спалучэннямі літар як у старамангольскім, так і ў лацінскім варыянце для ўказання падоўжаных галосных, аднак для гука /ɔː/ ужываецца спалучэнне ao замест чаканага оо. Зборнікі песень, падрыхтаваныя навукоўцамі, змяшчаюць некаторыя адрозненні ад алфавіта, прыведзенага ніжэй, напрыклад, падваенне галосных гукаў часам можа ўказвацца не толькі дзвюма літарамі, паміж імі можа ўстаўляцца глухая літара («ɣ»), што, хутчэй за ўсё, з’яўляецца ўплывам з боку мангольскае мовы. Гук /t/, у выпадку яго знаходжання ў сярэдзіне або ў канцы слова, запісваецца маньчжурскім сімвалам ᡨ. Прыметнік «эвенкійскі» на эвенкійскай мове ў гэтай пісьменнасці запісваецца як /eweŋki/, аднак у старамангольскай арфаграфіі звычайна не дапускаецца спалучэння /ŋk/. Сістэма галосных адрозніваецца ад сістэмы, прыведзенай паводле Chaoke (1995, 2009).
У табліцы прыведзены сімвалы старамангольскай пісьменнасці, якія ўжываюцца ў эвенкійскай мове Кітая. Унізе пад літарамі прыведзены гукі, якія абазначаюцца гэтымі літарамі.
ᠠa/a/ ᠡe/ə/ ᠢy*, i/i/ ᠣo/ʊ/ ᠤo/ɔ/ ᠥu/o/ ᠦu/u/ ᠧ*e/ə/ ᠨn/n/ ᠩng/ŋ/ ᠪb/b/ ᠫp/p/ ᠬg/g/ ᠭg/g/ ᠮm/m/ ᠯl/l/ ᠰs/s/ ᠱx, sh/ʃ/ ᠲt/t/ ᠳd/d/ ᠴq, ch/tʃ/ ᠵj, zh/dʐ/ ᠶy/j/ ᠷr/r/ ᠸw/w/ ᠹf/f/ ᠺk/k/ ᠾh/h/ * выкарыстоўваецца толькі ў пачатку слова
Лацінскі алфавіт эвенкійскае мовы Кітая. Ніжэй пад літарамі прыведзены гукі, якія абазначаюцца гэтымі літарамі.
A a B b C c D d E e F f G g Ḡ ḡ H h I i J j K k L l M m N n Ng ng O o P p Q q R r S s T t U u V v W w X x Y y Z z
Літаратурная традыцыя