Падзяме́нне. Сустракаецца таксама варыянт Падзымэ́нне (, ) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 26 км на паўночны ўсход ад Кобрына, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Брэст — Гомель, за 70 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын — Іванава.
Каля вёскі знаходзіцца Падзяменскае радовішча глін. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення.
Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя як сяло Падзімнае ў Троцкім, затым Берасцейскім ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 годзе Падзімная — сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак. У 1597 годзе сяло Кобрынскай эканоміі; 8 валок сяла нададзена мяшчанам з Гарадца.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. Уладанне Гарадзецкага касцёла.
У 1848 годзе Падзяменне — маёнтак, у склад якога ўваходзіў фальварак з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, сельскім хлебазапасным магазінам; і вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі размешчаны цераспалосна з зямлёй фальварка. Вяскоўцы былі праваслаўнага веравызнання і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі).
У 1886 годзе вёска ў Іласкай воласці, заезны двор.
У 1897 годзе 1222 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін. За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Дзямідаўшчынскім, з 16 ліпеня 1954 года ў Грушаўскім, з 21 студзеня 1961 года ў Гарадзецкім сельсаветах.
У Вялікую Айчынную вайну 28 лістапада 1942 года акупанты расстралялі 30 мірных жыхароў вёскі, пахаваны на могілках (у 1985 годзе ўстаноўлены абеліск).
У 1949 годзе 71 гаспадарка аб’ядналася ў калгас імя М. Ю. Лермантава (старшыня А. М. Нічык).
У 1999 годзе ў складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага, з 2004 года — ААТ «Гарадзец-Агра» з цэнтрам у Гарадцы.
Дэмаграфія 1563 год — 15 гаспадарак, 15 валок зямлі 1848 год — 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ 1886 год — 74 двары, 681 жыхар 1897 год — 143 двары, 779 жыхароў 1905 год — 835 жыхароў 1911 год — 742 жыхары 1921 год — 48 дамоў, 204 жыхары 1940 год — 609 жыхароў. 1959 год — 245 жыхароў (перапіс) 1970 год — 303 жыхары 1999 год — 52 гаспадаркі, 78 жыхароў 2005 год — 41 гаспадарка, 51 жыхар 2009 год — 36 жыхароўБрестская область // Итоги переписи населения 2009 года. 2016 год — 19 гаспадарак, 24 жыхарыГородецкий сельсовет на сайте Кобринского райисполкома. 2019 год — 15 жыхароў
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна