Дрэбск (, ) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. У 1940—1954 гг. цэнтр Дрэбскага сельсавета.

Размешчаны прыпыначны пункт Дрэбск.

Этымалогія Паводле падання, назва паходзіць ад драбаў, пешых ваяроў у Вялікім княстве Літоўскім, быццам паселішча заснавана ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай драбамі, якія трапілі ў палон да рускіх. Палонных пасялілі каля Цны, каб яны займаліся высечкай і сплавам лесу. Яшчэ і цяпер сярод жыхароў вакольных вёсак ёсць байкі пра ваяўнічы ды задзірлівы нораў «дрэбчукоў». Саманазоў жыхароў Дрэбска — «дрэбляне». У XVIII ст. на мапах назва вёскі пісалася Дрэпская Даліна.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Лунінецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна