Манасе́ева (, ) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Рыдзігераўскага сельсавета.

Назва На думку Алеся Мікуса, назва ад старажытнабалцкага двухасноўнага імя Man-a-sejas. Без устаўнога галоснага паміж асновамі адыменнае прозвішча Мансей. Так жа сама дачыняюцца смаленскія тапонімы Калабаева, Латавінава, Барадуліна — і старыя прозвішчы Калбай, Латвіновіч, Бардулевіч.

У хрысціянскім іменаслове ёсць даволі рэдкае імя старазапаветнага паходжання Манасія.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рыдзігераўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна