Галавачы́ (, ) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Конькаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1836 годзе Галавачы — вёска маёнтка Дарава Харунжэўскае Навагрудскага павета Гродзенскай, з 1842 года Мінскай губерні, уласнасць Керсноўскіх, 1 двор, 7 жыхароў. У 1844 годзе ў вёсцы 2 двары, 15 сялян. У 1846 годзе вёска маёнтка Дарава, уласнасць Г. І. Чарноўскага, 5 двароў, 50 жыхароў. У 1897 годзе Дараўскай воласці, 16 двароў, 110 жыхароў. У 1909 годзе — 24 двары, 150 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, 24 двары, 137 жыхароў (1921).
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Федзюкоўскім сельсавеце.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. У 1959 годзе было 175 жыхароў, у 1970 годзе 127 жыхароў. У 2002 годзе 22 двары, 35 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Конькі). З 16 сакавіка 1987 года ў Конькаўскім сельсавеце.
Вядомыя асобы Віктар Антонавіч Малышка (нар. 1936) — Герой Сацыялістычнай Працы
Літаратура — С. 263.
Спасылкі
Катэгорыя:Конькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна