Зубе́левічы. Сустракаецца таксама варыянт Зубяле́вічы (, ) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета.

4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Засценак-ЗубелевічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Да 6 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Жарабковіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)., да 20 снежня 2013 года — у склад Падлескага сельсавета.

Вядомыя асобы Васіль Міхайлавіч Сокал (1921 — 2002) — мемуарыст, краязнаўца, настаўнік, публіцыст, нарысіст. Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч (нар. 1956) — беларускі гісторык, педагог.

Спасылкі

Катэгорыя:Жарабковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна