Валі́шча. Сустракаецца таксама варыянт Зава́лле (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 37 км у напрамку на поўнач ад Пінска і чыгуначнай станцыі Пінск, за 212 км ад Брэста, на аўтамабільнай дарозе Пінск—Івацэвічы.

Гісторыя Да 19 студзеня 1965 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагішынскага пассавета, з 19 студзеня 1965 года — цэнтр Валішчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

Насельніцтва 1995 год — 821 жыхар, 348 двароў.

Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 1953) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Марыя Уладзіміраўна Кобец (нар. 1974) — беларуская паэтка, журналістка, перакладчыца.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна