Астраві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Астро́вічы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.
Гісторыя Даўняя ўласнасць князёў Жыжэмскіх, пазней — Радзівілаў і Друцкіх-Любецкіх. У 1559 годзе Астравічы згадваюцца ў судовай справе па парушэнні межаў зямельных уладанняў паміж шляхцічамі Гараглядамі з Вылаз і Філіпам Жыжэмскім, уладальнікам Парахонска і Астровіч.
У 1880-я гады фальваркам распараджаліся Асмалоўскія. У 1894 годзе на могілках пабудавана царква Арханёла Міхаіла (не захавалася).
У 1920—1930-я гадах адбылася парцэляцыя маёнтка; асноўным уладальнікам стала Марыя Валасевіч, эканомам быў Браніслаў Падгурскі.
Да 1985 года вёска знаходзілася ў складзе Гарадзішчанскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов.
Насельніцтва 1880-я гады — 18 двароў, 60 жыхароў 1998 год — 88 двароў, 160 жыхароў
Славутасці Селішча ранняга жалезнага веку (III ст. да н.э. — II ст. н.э.) —
Страчаная спадчына
Царква Святога Міхала Арханёла (XIX ст.). Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у былым маёнтку Пясечна.
Спасылкі
Катэгорыя:Парахонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна