Мазалі́ (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета.
Назва Паводле В. Жучкевіча, назва вёскі Мазалі — назва-мянушка, верагодна, з пераносным значэннем: надакучлівыя, надаедлівыя. У тапаніміі звязаная з прозвішчамВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 238..
Паводле М. Бірылы, прозвішчы Мазоль, Мазалёў, Мазалькоў, Мазалеўскі паходзяць ад слова мазольМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 267..
Мазаль - старое прозвішча з-пад Шчучына, Мазалевіч - глыбоцкаеhttps://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004119861008452#00154 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89XW-W8H9?i=619&cat=2325332.
З іншага боку, ёсць латышскае Mazalis, літоўскае Mazalashttps://pavardes.lki.lt/?pv=a1aa610dcafe2a86b85010a401c06eac https://uzvardi.lv/surname/750663. Прозвішчы такога тыпу, як мяркуецца, могуць быць ад балцкага двухасноўнага імені Ma-zalas, асновы якога ў адваротным парадку ў старым літоўскім прозвішчы ЗалмаА. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — Масква, 2025. — С. 140..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Зеляневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна