Белаву́саўшчына (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Пружанаў, на заходнім боку дарогі . У заходняй частцы аграгарадка знаходзіцца вялікі ставок.
Назва На польскай карце 1933 г. - Białosowszczyzna. На расійскай карце 1860 г. - Бѣлосовщизна.
Прадпрыемствы У аграгарадку працуе ААТ "Эксперыментальная база "Белавусаўшчына" , асноўным накірункам дзейнасці якога з'яўляецца элітнае насенняводства зерневых і зернебабовых, а таксама бульбы.
Турыстычная інфармацыя Да страчанай спадчыны в. Белавусаўшчыны адносіцца сядзібны дом Швыкоўскіх 2-ой паловы XIX ст., які быў зруйнаваны ў 2011 г.Сядзібны дом Швыкоўскіх на партале Radzima.org. Захавалася сыраварня Швыкоўскіх.
Вядомыя асобы Яўгенія Андрэеўна Мелісевіч (1914—1987) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Спасылкі
Белавусаўшчына на сайце Radzima.org Белавусаўшчына на партале globustut.by
Катэгорыя:Пружанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна