Ро́ўбіцк (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавета.
Да 2006 года з’яўляўся цэнтрам Роўбіцкага сельсавета.
Назва Паводле В. Жучкевіча, назва вёскі Роўбіцк утворана ад састарэлага асабовага імені РоўбаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 323..
Фіксавалася лідскае прозвішча Роўба, шчучынскае Раўбаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FSD7-W?cat=741862&i=173https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-67VK-G?i=1022&cat=741956.
Ёсць літоўскія Rauba, Raubas, латышскія Rauba, Raubshttps://pavardes.lki.lt/?pv=cc73a075a3f82445b58c461ff9fc8f72https://uzvardi.lv/surname/777179. Ёсць нямецкія Raub, Raube.
У Попісе войска ВКЛ 1528 года сярод ваўкавыскага баярства згаданы «Ровбъ Остеиковичъ»Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. C. 98..
Геаграфія За 38 км на паўночны захад ад Пружан, за 123 км ад Брэста, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы.
Насельніцтва 1921 год — 757 жыхароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9. 2001 год — 692 жыхары, 343 двары.
Помнікі гісторыі і культуры Свята-Георгіеўская царква (XIX ст., цагляная) — . У 2020 годзе высветлілася, што царква была ўзведзена ў 1993 годзе. З мэтай выпраўлення памылкі датавання адпраўлены запыты ў Брэсцкі архіў і Брэсцкую епархіюВясковую капліцу, пабудаваную ў пачатку 1990-х, зрабілі помнікам архітэктуры XIX стагоддзя. Брацкая магіла савецкіх воінаў — Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Міхаіл Паўлавіч Клімец (1938—2007) — беларускі краязнаўца. Георгій Георгіевіч Разанка (? — 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сухопальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна