Курга́нне. Сустракаецца таксама варыянт Курганы́ (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр Курганскага сельсавета.
Знаходзіцца 21 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Смалявічы, за 59 км ад Мінска, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы, каля аўтамабільнай дарогі Смалявічы—Чэрвень.
На ўскраіне вёскі, ва ўрочышчы Курганне (або Клёнік) — курганны могільнік (не захаваўся).
У 2008 годзе адміністрацыйны цэнтр Курганскага сельсавета перанесены з вёскі Курганне ў аграгарадок Алесіна.
У 2013 годзе адміністрацыйны цэнтр Курганскага сельсавета перанесены з аграгарадка Алесіна ў вёску Курганне.
Насельніцтва 1998 год — 376 жыхароў, 140 двароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Курганскі сельсавет (Смалявіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна